Міні-музей ткацтва "СІНЯВОКІ ЛЯНОЧАК"

26.04.2019

26 красавіка ў дзіцячым садку адбылося адкрыццё міні-музея ткацтва "СІНЯВОКІ ЛЯНОЧАК". Ен служыць своеасаблівым музеем гісторыі ткацтва і распавядае аб жыцці беларускага народа праз гісторыю ручніка. З дапамогай бацькоў і педагогаў быў сабраны экспазіцыйны фонд, які налічвае больш за 70 экспанатаў.

На адкрыцці міні-музея прысутнічалі шаноўныя госці - Н.В. Плакса, кіраўнік таварыства беларускай мовы Нясвіжскага раёна, а таксама В.І. Мазалеўскі, старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж".