Міні-музей пад адкрытым небам "Альтанка дзяцінства"

Пра "Альтанку дзяцінства" (репортаж Столичного телевидения) (https://drive.google.com/file/d/1FYRY5qEcsgoH6nrdEHb3MGNs4BfBfYiH/view)

 

Інфармацыя

 аб створаным міні-музеі беларускай культуры  пад адкрытым небам

“Альтанка дзяцінства”

Назва музея:

Міні-музей беларускай культуры  пад адкрытым небам “Альтанка дзяцінства”

Профіль музея:  

міні-музейны комплекс  краязнаўства

Займаемая плошча (кв.м.) экспазіцыі – 60 м²:

“Куточак бацькоўскага неба і матчынай казкі” – 10 м²

“Сінявокі Ляночак” – 28 м²

“Цуды з куфэрачка” –  4 м²

“Пчолкін  луг”–  18 м²

Дата заснавання міні-музея:  02.03.2018

Тэрміны дзеяння: круглы год, красавік – кастрычнік – вулічная экспазіцыя;

лістапад – сакавік – унутрысадавая

На аснове якога распараджэння адкрыты музей:

Пратакол № 3 педагагічнага савета

ДУА “ Яслі–сад №4 г.Нясвіжа “Караблік дзяцінства” ад 26.02.2018

Назва  дзяржаўнага музея,  які  аказвае метадычную дапамогу :

ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік г. Нясвіжа”

Поўны адрас: 

вул. Савецкая, 25, г. Нясвіж., Мінская вобласць., 222603., р.т. 8 01770  244 39

Раздзелы экспазіцыі:

1.“Куточак бацькоўскага неба і матчынай казкі” – побыт і жыццё беларускіх сялян , іх заняткі і рамёствы.

2.“ Сінявокі Ляночак” –  гісторыя ткацтва.

3.“Цуды з куфэрачка”  – жыццё беларускага народа   праз гісторыю ручніка.

4. “Пчолкін луг” – знаёмства з  развіццём пчалярства і бортніцтва.

Агульная колькасць экспанатаў:  74

Назва экспанатаў:

1.“Куточак бацькоўскага неба і матчынай казкі” – побыт і жыццё беларускіх сялян , іх заняткі і рамёствы:

Лапата хлебная (сяр. XX ст); Ручнік (другая палова XXст) ; Абрус (другая палова XXст); Маслабойка (пачатак XX ст); Дзежка (другая палова XXст);  Збанок (другая палова XXст); Гарлачык (другая палова XXст); Спарыш (другая палова XXст);  Апалонік ( пачатак XX ст); Лыжка (пачатак XX ст); Рэшата (другая палова XXст); Ступа (пачатак XXст); Калыска( канец XXст); Біклага ( пачатак XX ст); Хадун (другая палова XIXст); Калаўрот (другая палова XIXст); Ліхтар (другая палова XX ст); Прас (пачатак XX ст); Качалка

(пачатак XX ст).

  1. “ Сінявокі Ляночак” гісторыя ткацтва:

Ткацкі станок з  вёскі Малая Быхаўшчына (пачатак XX ст); Ставы (пачатак XX ст); Набіліцы (пачатак XX ст); Ніты (другая палова XX ст) – 2 камплекты; Панажы (пачатак XX ст); Бёрда (пачатак XX ст) – 4 штукі; Чаўнок (пачатак XX ст) – 6 штук; Цэўка (пачатак XX ст) – 25 штук; Сукала (пачатак XX ст); Навоі (пачатак XX ст); Кросны (пачатак XX ст); Лапатападобны грэбень для часання ільну (пачатак XX ст); Грэбень для часання ільну (другая палова XIX ст) ; Прасніца (пачатак XX ст) – 2 штукі; Верацяно (пачатак XX ст) – 4 штукі; Калаўрот (другая палова XIXст); Церніца (пачатак XX ст); Пранік  (пачатак XX ст);  Трапло (другая палова XX ст) – 2 штукі; Матавіла (пачатак XX ст); Рама для габелена (другая палова XX ст); Серп (другая палова XIX ст); Сноўніца (пачатак XX ст); Качалка (пачатак XX ст); Сявенька (пачатак XX ст).

3.“Цуды з куфэрачка” – жыццё беларускага народа   праз гісторыю ручніка:

 Куфар (пачатак XX ст); Тканы ручнік (другая палова XX ст) –12 штук; Посцілка (другая палова XX ст);  Дыван (другая палова XX ст); Тканы пояс (другая палова XX ст).

  1. “Пчолкін луг” – знаёмства з развіццём пчалярства і бортніцтва: касцюм пчаляра (канец XX ст); дымар (канец XX ст); самаробныя вуллі-калоды (2019).

Сістэма работы з выхаванцамі і бацькамі ва ўмовах міні-музея.

Мэта дзейнасці міні-музея беларускай культуры  пад адкрытым небам “Альтанка дзяцінства”: ажыццяўленне комплекснага падыходу да ідэйна-маральнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання, развіццё нацыянальнай самасвядомасці, фарміраванне любові да традыцый, звычаяў беларускага народа.

Музей “Альтанка дзяцінства” працуе  ў  чатырох  накірунках:

  1. “Куточак бацькоўскага неба і матчынай казкі”   – спецыяльна пабудаваная ў 2018 годдзе пляцоўка, на якой размешчны экспанаты, якія расказваюць пра побыт і жыццё беларускіх сялян, іх заняткі і рамёствы.

Каля пляцоўкі размешчана дзіцячая ферма. Дзеці далучаюцца да жывёлагадоўлі: кормяць кароўку, свінку, курачак, пеўніка, ягнятак . З мэтай азнаямлення выхаванцаў з сельскагаспадарчымі культурамі, побач пасажана поле, на якім растуць жыта, пшаніца і ячмень. На  даху альтанкі размешчаны метэаралагічны флюгер.

  1.  “Сінявокі Ляночак” і “ Цуды з куфэрачка”– пераабсталяваная  ў 2019 годдзе пляцоўка, служыць сваеасаблівым музеем гісторыі ткацтва і распавядае аб  жыцці беларускага народа  праз гісторыю ручніка.

Каля пляцоўкі высажана ільняное поле, памерам  24 м².

  1. “Пчолкін луг”  – добраўпарадкаваны куток луга з размешчанымі вуллямі-калодамі,  на якім дзеці знаёмяцца з  развіццём пчалярства і бортніцтва. Знаёмтсва з працэсам збора мёду,  прыладамі пчалярства ажыццяўляе сапраўдны пчаляр, тата выхаванца.

 Пры правядзенні мерапрыемстваў адукацыйнага працэссу ў нерэгламентаванай дзейнасці на пляцоўках міні-музея  вырашаюцца, напрыклад, такія задачы: 

фарміраванне ўменняў мець зносіны адзін з адным у тэатральнай дзейнасці, далучэнне да багацця беларускай мовы;

фарміраванне ўменняў слухаць і разумець маўленне людзей, якія ўдзельнічаюць у дыялогу;

развіццё слоўнай творчасці;

далучэнне выхаванцаў да беларускага музычнага фальклору;

уключэнне сям’і ў працэс азнаямлення дашкольнікаў з сацыяльным акружэннем і нацыянальнай мовай;

фарміраванне ў дзяцей і бацькоў станоўчай матывацыі да пазнання беларускай мовы, літаратуры і культуры, стварэнне ўмоў для таго, каб выхаванцы маглі праявіць сябе, выпрабаваць уласныя сілы ў разнастайных творчых відах дзейнасці, прадэманстраваць свае дасягненні

Задачы альтанкі “Сінявокі Ляночак” і “Цуды з куфэрачка”:

фарміраванне элементарных уяўленняў пра выяўленча-выразныя сродкі ручнога ткацтва;

развіццё ручных уменняў;

развіццё нацыянальнай самасвядомасці шляхам далучэння да нацыянальнага мастацтва

Задачы куточкаў “Пчолкін луг”, “Сельская гаспадарка”:

развіццё пачуцця радасці ад яднання з прыродай, усведамлення сябе чалавекам , часткай жывой прыроды;

выхаванне беражлівых адносін да ўсх жывых істот, да іх асяроддзя пражывання;

фарміраванне ўяўленняў пра тое, што жывёлы і расліны жывуць не ізалявана, а ў згуртаваннях; паглыбленне ўяўленняў пра цэласнасць і унікальнасць кожнага прыроднага згуртавання

 

 Абзорная экскурсія па міні-музеі пад адкрытым небам "Альтанка дзяцінства" (https://drive.google.com/file/d/1n8YQuGOwkyAUA4zXAWBjIi2kcQoU9Kc0/view?usp=sharing)

Буклет

Куточак бацькоўскага неба і матчынай казкі (канспект экскурсіі у музей)

Прыветна вокны пазіраюць,

Нібыта ў госці запрашаюць.

Ну, добры выгляд хатка мае…

Цікава… Што ж тут нас чакае?

Праграмны змест:

         абагульняць веды выхаванцаў пра беларускі гаспадарчы побыт, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце, старадаўнімі і сучаснымі рамёствамі, аб мастацкіх асаблівасцях вырашчвання і працы са льном;

         фарміраваць уяўленні пра гісторыю ўзнікнення старадаўніх рэчаў, спосаба дзеяння з імі, развіваць увагу, мысленне, зразумелую прамову;

         фарміраваць уяўленні пра працоўныя дасагненні беларусаў сельскагаспадарчай прамысловаці, жывёлагадоўлі,  рамёствы (ткацтва, кераміка, дрэваапрацоўка, пчалярства ці бортніцтва);

         развіваць актыўнае маўленне дзяцей, садзейнічаць наладжаввю іх маўленчых зносін у сумеснай дзейнасці, слоўную творчасць. 

         выхоўваць патрыятычныя пачуцці і беражлівыя адносіны, павагу да тых, хто стварыў прадметы побыту, працу людзей, пачуцці гонару за іх дасягненні.

Слоўнікавая  праца: практыкаваць у правільным вымаўленні слоў на беларускай мове, связаных з ткацтвам, іншымі рамёствамі, сельскай гаспадаркай, старадаўнім беларускім побытам,  развучванне вершаў, чытанне твора К. Ушынскага “Як кашуля ў полі вырасла”, развучванне слоў песні “Ох, і сеяла Ульяніца лянок”

Матэрыял і абсталяванне: пляцоўка  “сялянская хатка”, прылады працы беларускіх сялян,  гіпсавыя фігуры дамашніх жывёл і птушак, градка-агарод са збожжам, пасека “Пчолкін луг”, прылады працы пчаляра,  поле з ільном,

пляцоўка, абсталяваная ткацкім станком, пража, калаўротак, прылады да ткацтва, пераапрацоўкі ільна, пакулле, ільняное палатно, ільняныя ніткі, нарыхтоўкі з ільнянога палатна, куфар, беларуская вышыўка, беларускія касцюмы для дзяцей і дарослых, дзіцячыя ткацкія станкі, ніткі, банэр “Мая Нясвіжчына”, фрагмент аўтэнтычнага Слуцкага поясу.

Ход мерапрыемства:

Загадчык: Эпіграф

Апрыоры, для таго, каб жыць асэнсавана і з пачуццём асабістай годнасці, кожнаму з нас патрэбна ведаць свае вытокі, шанаваць традыцыі, захоўваць памяць пра мінулае свайго народу. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі” на 2018/2019 навучальны год акцэнтуюць увагу на аспекце фарміравання этнічнай ідэнтычнасці асобы дзіцяці дашкольнага ўзросту менавіта ў кантэнце духоўна-маральнага выхавання. Педагагічны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства” надае асаблівую ўвагу вырашэнню задач, накіраваных на далучэнне дашкольнікаў да агульначалавечых і культурных каштоўнасцей, выхаванне ў іх імкнення захоўваць нацыянальныя каштоўнасці, пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы. У рамках удзела ў абласным фестывале-конкурсе “Свет дзяцінства”, мы  прадстаўляем абзорную экскурсію “Куточак бацькоўскага неба і матчынай казкі”.

Дзеянні адбываюцца на тэррыторіі міні-музея беларускай культуры пад адкрытым небам “Альтанка дзяцінства”. Экскурсія начынаецца каля кутка кнігі, дзеці сядзяць за сталамі і разглядаюць дзіцячыя беларускія  кнігі

Загадчык:

Добры дзень, дзеці! Адкажыце, калі ласка, дзе мы з вамі знаходзімся?

Дзеці:

Сёння, у беларускамоўны дзень, чацвер,  вас запрашае да сабе ў госці ў  міні-музей беларускай культуры  пад адкрытым небам “Альтанка дзяцінства”.

Загадчык:

Так! Вельмі цікава! Я бачу гэта месца вам добра знаёма, можа вы пра яго раскажаце больш падрабязнее.

         Выхаванцы невялічкімі падгрупамі разыходзяцца па некалькі чалавек па аб’ектах экспазіцыі “Куточак бацькоўскага неба і матчынай казкі”

Дзеці: 

  1. Гліняны і драўляны посуд, даўнія рэчы дамашняга побыту, вышываныя ручнікі, печ… – чаго толькі няма на  “Альтанцы дзяцінства”. Тут можна не толькі глядзець на экспанаты, але і браць іх у рукі, разглядаць. Як у кожнай вясковай хаце, у нашай хатцы ёсць печ. Яна абагравала хату, у ёй варылі ежу, на ёй спалі, адпачывалі, лячыліся, сушылі грыбы, зёлкі, цыбулю, часнык.

Ля пячы стаяць сапраўдныя вілы ды качарга, хлебная лапата і чапяла.

Загадчык: (задае пытанні дзецям на абагульненне пячных прылад)

Адказы дзяцей

Качарга – гэта сагнуты жалезны прут. Качаргою выграбаюць попел з печы, перамешваюць, рассоўваюць у бакі вуголле, каб паставіць на гарачы под чыгунок.

Вілы – служаць для падхвату гаршкоў, чыгункоў, якія ставяць у печ або дастаюць з яе.

Чапяла – спецыяльна загнутая на канцы лапатачка з ручкай для захоплівання гарачай скаварады.

Хлебнай лапатай даставалі выпечаны хлеб з печы.

Загадчык:

Дзеці, адкажыце мне,  калі ласка, які посуд знайходзіца на стале і паліцах?

Дзеці:

  1. Нашы продкі выкарыстоўвалі гліняны і драўляны посуд: збанок, гарлачык, ступу, маслабойку.

Загадчык: (задае пытанні дзецям на абагульненне посуда)

Адказы дзяцей

Гэта – збанок.  У ім звычайна трымалі малако: доўга не скісае, а ў гарачыню – халоднае. Мае ручку і носік-дзюбку, каб тое ж малако лёгка, роўна ліцца ў міску ці ў кубак.

Гарлачыкі – старэйшыя за збаны. Яны падобныя, як браты, толькі гарлачык без ручкі і не мае носіка-дзюбкі зверху.

Маслабойка – прылада для прыгатавання масла.  Калі малако адстойвалася ў збанках, гаспадыня збірала зверху смятану, злівала яе ў маслабойку і збівала яе.

Загадчык:

Адкажыце мне, дзе ж беларускія сяляне бралі столькі малака, каб нават масла рабіць?

Дзеці:

  1. У кожнага сапраўднага беларускага гаспадара каля хаты была свая гаспадарка. У нас яна таксама ёсць.

Загадчык:

Так, давайце з вамі зазірнём на яе.

         Перайходзяць да наступнай группы дзяцей, якія даглядаюць жывёлу.

Добры дзень, мае маленькія гаспадары.

Деці:

Добры дзень!

Загадчык:

Адкажыце, калі ласка, што ў вас тут адбываецца?

Деці:

  1. Тут мы гадуем хатнюю жывёлу і птушак: карову, свінку, авечак, курачак і пеўніка.
  2. Каб пракарміць жывёлу, побач мы разбілі поле-агарод, на якім  вырошчваем авёс, пшаніцу і ячмень.

Загадчык:

Я бачу, вашы расліны ўжо ўсходзяць. Вы ведаеце, што Якуб Колас у Мінску, каля сваёй кватэры, кожны год садзіў пшаніцу, так ён адчуваў сябе сынам сваёй зямлі. Якуб Колас з маленства любіў займацца сельскай гаспадаркай і пісаў пра гэта вершы:

Я быў паслухмяны хлапец, увішны

I добры даглядчык жывёлы,

Я мёду надойваў цабры і збаны,

Мёд зносілі ў рэзгіні пчолы…

У нас таксама ёсть непадалёку сапраўдная пасека “Пчолкін луг”, дзе вы знаёмімся з пчалярствам, альбо бортніцтва. Тут мы бачым, як збіраецца мёд,  якія прылады ў пчаляра: калода (вулей), дымар, лазьбень, сітак. А знаёміць с гэтым сапраўдны пчаляр, тата выхаванца.

Вось так, праз гульні дзеці вучацца быць сапраўднымі беларускімі гаспадарамі.

         Дзеці праходзяць да беларускай хаткі

Загадчык:

Вельмі добра, што вы ведаеце сялянскі побыт і гаспадарку, але наша падарожжа на гэтым не заканчваецца, я хачу вас пазнаёміць з новым музейным пакоем, які сёння гасцінна адкрывае для вас дзверы.

         Загадчык і дзеці падыходзяць да экспазіцыі “Сінявокі ляночак”, становяцца перад пакоем

Цётка Лявоніха:

Прывітанне, мае даражэнькія! Завуць мяне цётка Лявоніха. Я рада вітаць вас у сваёй майстэрне “Сінявокі ляночак”. Усе рэчы, якія вы тут бачыце, не простыя, а чароўныя. Яны перанясуць нас у далёкае мінулае і раскажуць пра тое, як іх вырабілі  (бярэ ў рукі ільняной снапок).

Ой, ляночак, лянок,

Залацісты кужалёк.

Да ўсяго ты здатны,

Ва ўсім акуратны.

І ў вопратцы сучаснай,

І ў кашулі тагачаснай,

І ў паясах, і ў ручніках,

Што ў ткачыхі ў руках.

І ў ляльцы для малых,

І ў сурвэтцы для старых.

         А вось як вырошчвалі лянок, вам паведамяць мае памочніцы (падыходзяць да градак з ільном)

1 Дзяўчынка:

Аднойчы я ўбачыла, як тата жменямі раскідваў па полі маленькія бліскучыя зярняткі, і запытала яго:

Што ты, тата, робіш?

Тата:

Вось гэта лянок, дачка, вырасце кашуля табе і Васілю.

1 Дзяўчынка (задуменна):

Ніколі не бачыла, каб кашулі ў полі раслі. Праз два тыдні пакрылася палоска зямлі зялёнай шаўкавістай траўкай.

1 Дзяўчынка (гладзячы рукой расліны):

Добра, калі б у мяне была такая кашуля. Два разы матуля і мае сястрычкі прыходзілі палоску палоць.

Матуля:

Слаўная ў цябе кашулька будзе! Прайшло яшчэ некалькі тыдняў: траўка на палосцы паднялася, і на ёй паказаліся блакітныя кветачкі.

1 Дзяўчынка:

У браціка Васіля  такія вочкі, але кашуль такіх я ні на кім не бачыла!

Цётка Лявоніха:

Калі кветкі апалі, то на месцы іх паказаліся зялёныя галоўкі. Калі галоўкі забурэлі і падсохлі, матуля і дзяўчынкі ўбралі ўвесь лён з коранем, навязалі снапоў і паставілі іх на полі сохнуць.

2 Дзяўчынка:

Калі лён прасох, галоўкі ў яго адрэзалі, а потым залілі пучкі  вадою і прылажылі камянямі, каб не ўсплыў. Праз два тыдні дасталі лён з вады, прасушылі і сталі біць, спачатку дошкай на гумне, потым церніцай на двары, так, што ад беднага ільну ляцела кастрыца ва ўсе бакі. Вытрапаўшы, сталі лён часаць жалезнымі грэбнямі, пакуль не зрабіўся мяккім і шаўкавістым.

Такі вось мяккі лянок надзявалі на грэбні прасніцы і пралі з яго ніткі.

3 Дзяўчынка:

У куточку хаты прасніца стаяла,

Бабцы ніткі прасці дачка дапамагала.

І матала, і круціла, пражу-ніткі матавіла,

Ставіла новыя кросенцы кляновыя.

Паглядзіце, колькі з льну я нітак наматала!

Цётка Лявоніха:

А вось і кросны – гэта сапраўдны  самаробны ткацкі станок.  Доўгую дарогу прайшоў наш сінявокі лянок, перад тым як папасці на кросны:  яго мялі, церабілі, часалі, пралі. Затым адбельвалі або фарбавалі пражу. І толькі потым прыносілі станок і пачыналі ткаць.  Хутка бегаў човен, рабіў тоненькія радочкі адзін за адным, вось так атрымалася палатно. Паказвае тканіны

    Вось такая тканіна зроблена з ільняных тоўстых нітак. Яе выкарыстоўвалі для пасцельнай бялізны ці шылі грубую вопратку для працы ў хаце і па гаспадарцы. А вось гэтае палатно тонкае, яго выкарыстоўвалі для шыцця святочнага адзення, для сямейных абрадаў: каб перавязаць сватоў на вяселлі, калі хрысцілі навароджанае дзіця.

2 Дзяўчынка:

Многа людзі працавалі: сеялі, палолі, рвалі,

Як вялося здавён, шаўкавісты лён.

Пражу ткалі, шылі, вышывалі.

Выйшлі посцілкі на славу –

Хоць на ложак, хоць на лаву.

Цётка Лявоніха:

Вы ведаеце, сёння да мяне ў майстэрню завіталі не толькі вы. Бачу, да нас ідзе яшчэ адзін госць.

    Па дарожцы да пакоя прыбліжаецца навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка  “Нясвіж”

Загадчык:

Дзеці, да нас завітаў наш сябар, Вячаслаў Іванавіч, ён працуе галоўным навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка  “Нясвіж”

Вячаслаў Іванавіч:

Вітаю вас, мае маленькія сябры, я пачуў, што ў вас на тэрыторыі ёсць сапраўдны музей, і таму завітаў да вас. Прыйшоў я не с пустымі рукамі, у мяне ёсць для вас сюрпрыз – фрагмент сапраўднага Слуцкага пояса. А ці ведаеце вы, што першыя, хто іх пачаў ткаць, былі нясвіжскія ткачы, і толькі потым, ўся вытворчасць была перавезена ў Слуцак? Так вось.

 Размова пра Слуцкія паясы

Мне стала вядома, што вы з’яўляецеся першымі наведнікамі майстэрні, таму, на доўгую памяць аб экскурсіі, я ўручу вам сапраўдныя сертыфікаты першаадкрывальнікаў.

         Раздае сертыфікаты

Загадчык:

Дзеці, давайце падзякуем Вячаслава Іванавіча за цікавы расказ і падарункі, цётку Лявоніху і яе памочніц за пазнавальную экскурсію, з якой вы даведаліся пра што? (падводзіцца вынік экскурсіі)

Вось і заканчваецца наша вандроўка ў майстэрню “Сінявокі ляночак”. Давайце падарым нашым сябрам вяселую песню “Ох, і сеяла Ульяніца лянок”.

Выхаванцы выконваюць песню “Ох, і сеяла Ульяніца лянок”

Цётка Лявоніха і выхаванцы (усе разам):

Да новых сустрэч!

Эпілог:

Загадчык:

Прымаючы ўдзел у такіх экскурсіях, дзеці бачаць усе працэсы вачыма такіх жа дзяцей, як і яны. Цяжкай была праца сялян на Беларусі, вось і ў дзяцей мы павіны выхоўваць павагу да працы дарослых. Хіба без усяго гэтага можна было б знаёміць дзяцей з традыцыйным побытам продкаў?

Маленькія беларусы хутка вырастуць. Няхай жа яны ўспомняць нашу “Альтанку дзяцінства” і прывядуць туды сваіх дзяцей.

 

Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012. – 415 с.
  2. Дубініна, Дз. М. Выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай мастацкай літаратуры і фальклору: дапам. для педагогаў устаноў дашк. адукацыі / Дз. М. Дубініна. – Мінск: Новое знание, 2016. – 208 с.
  3. Кахноўская, А. В. Этнакультурнае выхаванне: фарміраванне асноў патрыятызму ў старэйшых дашкольнікаў : вучэб.-метад. дапаможнік / А. В. Кахноўская ; ДУА “Мінскі абл. ін-т развіцця адукацыі” . – Мінск : МАІРА, 2011. – 99 с.
свернуть