Наведванне помнiка Сымону Буднаму

06.08.2018

У рамках рэалізацыі інавацыйнага рэспубліканскага праекта і з мэтай папулярызацыі беларускай мовы 6 жніўня бацькі і выхаванцы нашай ўстановы наведалі помнік Сымона Буднага, знакавай асобы ў культуры і гісторыі Беларусі, заснавальніка знакамітай друкарні ў Нясвіжы.

6 жніўня 1517 года ў Празе ўбачыла свет адна з кніг Бібліі на старажытнабеларускай мове – «Псалтыр». Менавіта гэта дата лічыцца днём нараджэння беларускага кнігадрукавання.