Як ты дорага мне, мая родная мова!

22.09.2022

Тыдзень роднай мовы працягваецца у нашым дзіцячым садзе. Кожны чацвер мы з дзецьмі размаўляем на беларускай мове. І у гэты дзень у сярэдняй “В” групе прайшлі розныя віды дзейнасці, якія падтрымлівалі цікавасць дзяцей да беларускай мовы. Выхавальнік разам з дзецьмі правёў размову “Маё любімае слова па-беларуску”. Дзеці калектыўна паўдзельнічалі ў творчай дзейнасць, падрыхтавалі насценную газету “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Таксама дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні, якія былі накіраваны на развіццё ўяўленняў пра сімвалы беларускай дзяржавы і фарміраванне ўстойлівай цікавасці да беларускіх слоў.

Фотогалерея: