Тыдзень роднай мовы

21.09.2022

Акцыяй "Размаўляй са мной па-беларуску" пачаўся Тыдзень роднай мовы ў сярэдняй "А" групе. Падчас яе выхаванцы мелі магчымасць паўдзельнічаць у разнастайных мерапрыемствах. Праз серыю дыдактычных гульняў "Мая Беларусь" паглыблялі свае веды пра жывел і раслін роднага краю. Асаблівы водгук атрымала "Падарожжа па беларускай хатцы", дзе дзеці паказалі свае веды пра прадметы побыту сялян. Выхаванцы вучыліся эмацыянальна ўспрымаць беларускую народную казку, разумець яе змест, вымаўляць беларускія словы.

Фотогалерея: