ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

17.02.2021

ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!

Прапануем Вам далучыцца да правядзення 14  Агульнанацыянальнай дыктоўкі, якая  стала ўжо з’явай культурнага жыцця беларускага грамадства і праводзіцца традыцыйна пад Дзень (Тыдзень) роднай мовы.

Дыктоўка адбудзецца 19 лютага, у 13.20, у музычнай зале яслей сада.

Шаноўныя бацькі, выканайце разам са сваімі дзеткамі гэтае заданне, дапішыце прыказкі і дапамажыце іх вывучыць - не адразу, паступова, дзень за днём,-  каб памятаць і несці па жыцці народны скарб.

 

У ГОД НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

ХАЙ  АБ’ЯДНАЮЦЬ НАС НЕАСПРЭЧНЫЯ  КАШТОЎНАСЦІ

 

Згода будуе, а нязгода  ___________.

Хто сяброў мае, той бяды __ _______________.

Адной рукой у далоні  ___   ____________.

Кожная хвойка свайму бору    __________.

Не рыба, што ў рацэ, а рыба, што   __  ________.

Зазнаеш цану вадзіцы, калі высахнуць  ____________.

Як ляжа спаць, дык забудзецца   _____________.

Хто ўлетку цяньку шукае, той ўзімку ___________.

У холад кожны _________.

Цікаўнай Амілі нос  _____________.

Скажы курыцы, дык яна – па ўсёй    _________.

І баран бы касіў, каб _______  ______  __________.

Век пражыць не  _______  ____________.

Не ўсё кату тварог, бывае  й пысай __  ______

 

Словы для ўстаўкі:    свята, да Бога,  вуліцы,  устаць , крыніцы, аб  парог, руйнуе,  галадае,  у руцэ,  прышчамілі, яшчэ далей, шуміць,  не баіцца,   молад,  не пляснеш, мех пашыць, касу хто насіў.