Бабуліна святліца

12.11.2019

12 лістапада 2019 года інтэр’актыўная пляцоўка “Бабуліна святліца” правяла майстар-класс “Беларускiя нацыянальныя стравы”.

Мэта мерапрыемства: далучаць дзяцей да нацыянальнай культуры, фармiраваць уяýленне аб беларускай нацыянальнай кухнi i ежы (зацiрка, дранiкi, мачанка,аладкі).

На мерапрыемстве бабулі Веранікі Сачук і Дар’і Еўдакімавай, Енчык Марыя Фабіянаўна і Вальчык Станіслава Георгіеўна, пазнаёмілі дзяцей  з класічнай падрыхтоўкай дранікаў і аладачак,  расказалі пра існуючыя сучасныя варыяцыі рэцэптуры гэтых страў.

Такія мерапрыемствы фарміруюць ў дзяцей цікавасць і любоў да гісторыі нашых продкаў, у першую чаргу да побыту і культуры, да беларускіх народных традыцый.

Фотогалерея: